Мэта: расказать аб паходжанні Беларусі, аб прыродзе лясоў, лугоў, раслін, расшырыць веды аб Беларусі, выхоўваць любоў да Радзімы.
Сёння на нашым уроку пагаворым аб тым прыгожым куточку нашага зямнога шара, у якім мы жывем.
Адкажыце, калі ласка, дзе мы жывем?
Так, у Беларусі.
І вось які цудоўны верш пра Беларусь напісаў Я. Колас. Верш называецца “О край родны, край прыгожы”.
О край родны, край прыгожы
Мілы кут маіх дзядоў.
Што мілей на свеці божым
Гэтых светлых берагоў.
Дзе бруяцца срэбрам рэчкі.
Дзе бары-лясы гудуць.
Дзе мядамі пахнуць грэчкі.
Нівы гутарку вядуць.
Гэтых макаў безгранічных
Балатоў тваіх, азёр.
Дзе пад гома хваль крынічных.
Думкі думае прастор.
Дзе ўвосень плачуць лозы,
Дзе вясной лугі цвітуць.
Дзе шляхом старым бярозы
Вызначаюць гожы пуць.
А ці ведаеце вы пра паходжанне Беларусі? Не ведаеце!Тады я вам раскажу.
У старадаўнія часы на месцы цяперашняй Беларусі было княства Літоўскае. Літоўцы прыраўніваліся да татара-манголаў, а князь Міндаў, які зрабіў Навагрудак сталіцай Вялікага Княства, быў галоўным літоўскім заваёўнікам. Але на землі Беларускія таксама нападалі захопнікі. Чужынцы 4 разы безпаспяхова штурмавалі Навагрудак, 5 разоў Полацк. Тройчы яны спрабавалі ўзабрацца на высокія сцены Лідскага замка. На нашу зямлю нападалі рыцары Францыі, Англіі і іншых краін Еўропы.
- А зараз я вам раскажу легенду: “Адкуль пайшла назва Беларусаў”.
Калісь яшчэ толькі свет зачынаўся, дык нічога нідзе не было. Неяк падняўся Пярун,як разыграўся, і давай паліць стрэламі у адзін камень. Ад яго стрэлаў выскачыла тры іскаркі: белая, чорная, жоўтая. Упалі тыя іскаркі на ваду з гэтага ўся вада скалацілася. І свет памуціўся, як хмары, але на некаторы час, як усё высветлілася, дык адзначылася дзе вада, дзе зямля. А яшчэ праз некаторы час, завялося жыццё і ў вадзе, і на зямлі. З’явіліся лясы, травы, звяры, рыбы, пасля і чалавек. Праз некаторы час чалавек пачаў наводзіць свае парадкі. У гэтага чалавека была жонка і тры сына. Доўга ён жыў ці мала, але меў сваю сялібу. І вось прыйшоў яму час паміраць. Склікаў ён сваіх сыноў і падзяліў ён сваю маёмасць, а малодшага сына не было, ён быў на паляванні. Вось вярнуўся Белаполь, а браты кажуць яму: “Вось бацька падзяліў нам усю маёмасць, а табе казаў пусціць сабак на волю, аднаго ў правы бок, а другога ўлевы бок, колькі яны зямлі абягуць ўдзень, дык тая зямля твая будзе”. Як пабеглі тыя сабакі, дык да гэтага часу не вярнуліся, а па іх слядах дзве рэчкі пацягнуліся: Дзвіна і Дняпро. Вось у гэтых абшарах Белаполь пачаў сяліцца, ды заводзіць свае лады. У гэтага Белаполя ад розных жонак развяліся розныя плямёны пад прозвішчам Беларусы.
У кожнай рэспублікі ёсць свой сцяг і гэрб.
А вы ведаеце, як выглядае беларускі герб?
Як выглядае сцяг Беларусі?
А цяпер адкажыце, у якім горадзе ці вёсцы вы жывеце?
А які раён?
Якая вобласць?
Ці ёсць у вёсцы клуб, бібліятэка, пошта, магазін, аптэка?
А зараз мы з вамі яшчэ адну легенду паслухаем, пра возера Нарач. Знаходзіцца яно у Мядзельскім р-не, Мінскай вобласці.
Можа хто з вас там быў?
Слухайце ўважліва. Некалі даўным-даўно жыла у тых краях дзяўчына Аленка. Яна была вельмі добрая, усе яе любілі, але Бог пакрыўдзіў дзяўчынку прыгажосцю, таму і хлопцы ўвагу на яе не звярталі.
Вось ідзе аднойчы Аленка па лесу. Бачыць блішчыць нешта ў траве. Нагнулася – люстэрка. Паглядзелася яна ў яго і вачам сваім не паверыла, глядзіць на яе прыгажуня. Спужалася дзяўчынка, зразумела, што люстэрка чароўнае пабегла да маці. А тая ўбачыла яе і слова не можа вымавіць. Ці яе гэта дачушка? Голас яе, але твар, вочы – такія прыгожыя.
Працягнула Аленка Люстэрка маці, тая так сама пахарашэла. І адразу па ўсёй акрузе пранеслася малва. Даведаўся пра гэта багач. “Аддай люстэрка” – крычаў. А Аленка не дала, а як кіне люстэрка далёка, яно і разбілася на маленькія кавалачкі.
І раптам не асколкі пасыпаліся на зямлю, а буйныя празрыстыя кроплі вады. А потым хлынуў лівень, што вакол стала нічога не відаць.
“Аленка, - крычала маці, - дзе ты?” Адазвалася дзяўчына раз, другі, ды толькі голас ціхі, ціхі, а самое не відаць.
Шмат дзён і начэй ішоў лівень, а калі спыніўся, убачылі людзі, што вакол утварылася вялікае возера.
Багач знік, але і Аленка не вярнулася дадому. А потым з’явілася тут чайка. Яна часта прылятала да Аленкавай хаты, голасна крычала, нібы плакала.
З тых часоў сталі ўсе казать, што чароўнае люстэрка не разбілася, а ператварылася ў возера, каб змаглі глядзець у яго людзі і ўсе ў каго добрая душа пасля гэтага станавіліся прыгожымі.
Пытанні:
Імя князя, які быў галоўным літоўскім заснавальнікам? (Міндоўг).
Імя маладога сына ў легендзе. Адкуль жа пайшла назва беларусы? (Белаполь).
У імя каго названа возера Нарач? (Нара).
Якая рака раней працякала праз Мінск? (Няміга).
Назавіце сталіцу Беларусі.
Назавіце дзяржаўную сімволіку.