Комплексная работа з тэкстам па раздзелу “Колеры года. Лета”
2 клас
Юныя капітаны
Дождж, які толькі што жвава скакаў па шэрай, набраклай вадой зямлі і гулка барабаніў па тугіх аконных шыбах, неўзабаве знік. Вецер-дажджавоз залівіста прысвіснуў і, злосна стукнуўшы на развітанне аканіцамі, паволі пацягнуў за высокую сцяну зубчатага лесу чараду цёмных хмар.
Па вуліцы, булькаючы ў гразкіх каляінах, хутка імчалі мутныя гарэзы-раўчукі, а на неба, раз-пораз пабліскваючы сваімі дапытлівымі вачыма, выкацілася ружовае, як калабок, сонца. Праз хвіліну то з адной, то з другой хаты амаль адначасова высыпалі шчаслівыя хлапчукі і дзяўчынкі. Неўгамонныя хлапчукі, прыціскаючы да грудзей папяровыя караблікі, нацянькі пашыбавалі да вірлівых раўчукоў.
Першы спусціў на ваду свой прыгожы караблік віхрасты Славік. На борце ягонага судна раўнюткімі друкаванамі літарамі было выведзена імя капітана “Слава”. Спрытна гайдаючыся на хвалях, караблік-прыгажун паімчаў па вуліцы. За ім наўздагон пусціліся яшчэ некалькі, і вось ужо заскакаў па вадзе нязграбны караблік сарамлівага Міхаські. На яго борце віднеліся ўсяго тры чырвоныя літары “ МІР”, але менавіта яны рабілі караблік значна прыгажэйшым, чым гэта было насамрэч.
Да самай ракі беглі ўслед за сваімі суднамі іх юныя капітаны. Неўзабаве караблікі загойдаліся на хвалях ракі. Некаторыя з іх, апынуўшыся на вялікай вадзе, адразу збаўлялі ход, некаторыя зусім перакульваліся. Толькі некалькі караблікаў яшчэ доўга віднеліся ўдалечыні. І Міхаськаў, на борце якога гарэла слова “МІР”, быў першы. Як важак, што вёў за сабой слаўную папяровую эскадру.
Анатоль Зарэцкі
Акані́цы – рус.: ставни створкі, якімі закрываюць вокны знадворку (снаружи).
Нацянькі́ – рус.: напрямик.
Насамрэ́ч - рус.: на самом деле.
Варыянт 1
Прозвішча, імя_________________________________________ Клас______
а) вясною б) увосень в) летам
Караблік
Назва
Хто зрабіў?
Які хлопчык?
Прыгажун-караблік
“МІР”
Славік
Віхрасты
Нязграбны караблік
“Слава”
Міхаська
Сарамлівы
а) палыхала агнём;
б) было добра бачна;
в) ярка свяцілася ў цемры;
г) было вельмі ярка напісана.
_________________________________________________________
Варыянт 2
Прозвішча, імя_________________________________________Клас______
а) з кары; б) з паперы; в) з картону
Слава
Нязграбны
караблік
Прыгажун
(2 балы)
а) такія словы падказалі сябры;
б) прыгожае, важнае слова;
в) імя хлопчыка, або літары імя;
г) проста так прыйшло на розум.