Комплексная работа з тэкстам па раздзелу “Чалавек, космас і Сусвет”
4 клас
Вартаўнік зорнага неба
Глыбокай ноччу ў поўнай цемры па нябачных усходах на неба ўзнімаўся сівабароды стары чалавек у доўгім паліто. Усё жыццё ён праслужыў начным вартаўніком зорнага неба. Акрамя свайго абавязку ахоўваць зоркі, дзядуля часта праціраў іх крыштальныя паверхні ад бруду і лёду. Вось і цяпер вартаўнік звярнуў увагу на то, што ўсе зоркі пакрыліся шэрай смугой і зледзянелі.
- Як заўсёды! – прабурчаў ён сабе пад нос. – Нікому няма справы да зорак. Пакуль я не пратру іх, ніхто і не падумае гэта зрабіць. Як быццам нікому не хочацца, каб у небе свяцілі яркія зоркі!
Крэкчучы і пасапваючы ад стомленасці, стары насілу дабраўся да зорак і тут жа са стараннасцю стаў праціраць іх затуманеныя паверхні. Зорачкі чысціліся ад бруду, ледзяной скарынкі, пачыналі пералівацца і зіхацець, быццам зробленыя з чароўнага крышталю. А лёд, счышчаны з зорак шчоткай дзядулі, ператвараўся ў ваду і ляцеў да зямлі. Кроплі расталай вады гучна грукаліся аб бляшаныя падстрэшкі, дахі дамоў і абудзалі людзей ад сну.
- Што гэта так крапае?- дзівіліся яны. – Дажджу на вуліцы быццам бы і няма.
Тым часам не спаў толькі велізарны чорны кот з вялікімі зялёнымі вачамі. Ён сядзеў ля акна і назіраў за небам і за тым, як там адна за адной запальваюцца зоркі. Кот слухаў грукат кропель адталай вады па бляшаным даху сваёй хаты і пра нешта думаў. Гэта быў не просты кот. Ён усё разумеў. Кот ведаў, што у той час адбывалася на небе…
Калісьці мама, рыжая кошка, расказала яму, яшчэ зусім маленькаму кацяняці, пра вартаўніка зорнага неба і пра тое, што гэты незвычайны чалавек кожную ноч узбіраецца на неба, каб вартаваць зоркі. Прайшоў час, маленькі коцік падрос і ператварыўся ў вялікага чорнага ката. Нечакана яго мама кошка памерла і няшчасны кот застаўся зусім адзін. Аднойчы, блукаючы па вуліцах соннага горада, ён убачыў чалавека ў доўгім цёмным паліто. Незнаёмец таксаама заўважыў чорнага ката, які баязліва прыціскаўся да цаглянай сцяны дома. Чалавеку стала шкада небараку. Ён узяў ката на рукі і панёс да сябе.
Гэты незнаёмец быў стары і самотны. Можа быць, таму ён вырашыў узяць бяздомнага ката і даць яму прытулак у сваёй хаце. Паступова кот прывык да свайго гаспадара і яны пасябравалі. Кожную ноч стары апранаў доўгае паліто, насоўваў на вочы палі старога капялюша і кудысьці знікаў. Гледзячы на гэта, кот успамінаў аповед сваёй мамы кошкі і аднойчы зразумеў, што яго гаспадар і ёсць той самы начны вартаўнік зорнага неба…
Вось і цяпер кот сядзеў ля акна ў хаце і глядзеў на цёмнае неба. А яго гаспадар там, наверсе, чысціў зоркі. Нарэшце, усе нябесныыя светлякі былі вычышчананы ад шэрай смугі і ад лёду. Засталася апошняя, цьмяная, уся пакрытая лёдам.
- І чаму ж ты сёння такая брудная! – усміхнуўся вартаўнік і пачаў праціраць мурзу мяккай шчотачкай. Але ён не разлічыў свае сілы і незнарок націснуў на далікатную паверхню зорачкі мацней звычайнага. Здарылася бяда. Ад нябеснай зоркі адшчапіўся маленькі асколак і паляцеў уніз да зямлі.
- Прабач мяне, зорачка, я не хацеў!- з болем у голасе прамовіў дзядуля. – Ты толькі не хвалюйся, я знайду гэты кавалачак і вярну яго табе!
- Не трэба! – быццам рэха пачуўся голас зоркі. – Таму, хто знойдзе мой асколак, я падару яго на шчасце!
- Дзякуй, мілая! Прабач мяне яшчэ раз! – вартаўнік з пяшчотай дакрануўся да зоркі, а яна раптам заблішчала намнога ярчэй на здзіўленне мяккім і цёплям святлом!
Так выпадкова адкрылася самая вялікая нябесная таямніца: не толькі для людзей, ала і для зорак: ласка і пяшчота даражэй усяго на свеце…
Паводле Таццяны Дамаронак
Няба́чныя ўсходы – рус.: невидимая лестница
Вартаўні́к - рус.: сторож
Крышта́ль – рус.: хрусталь
Небара́ка – рус.: несчастный
Само́тны – рус.: одинокий
Даліка́тная – рус.: нежная
Варыянт 1
Прозвішча, імя ________________________________________ клас_______
____Сустрэча ката з чалавекам у цёмным паліто.
____Кот застаўся адзін.
____Маленькае кацяня.
____Чалавек і кот пасябравалі.
Варыянт 2
____Дзядуля чысціў зоркі.
____Незнарок націснуў на зорачку.
____Адшчапіўся маленькі асколак.
____Засталася апошняя мурзатая зорачка.
____Падарунак на шчасце.