Меню раздела

3 класс (Разработчик — Даниленко И.А.)

Камп’ютар і Зялёная Яшчарка 

Прыехала да Андрэйкі ў госці бабуля. Зазірнула ў яго пакой і здзівілася: а дзе ж кніжкі? Андрэйка цэлы дзень у камп’ютар гуляе, з нейкімі страшнымі жывёламі змагаецца: страляе, уцякае – і так не адну гадзіну.

-                     Ці не сумна табе, Андрэйка? – запыталася бабуля.

-                     Не, я ж у камп’ютар гуляю.

-                     А вось там у цябе ў куточку экрана – Зялёная Яшчарка.

-                     Дзе? – здзівіўся Андрэйка. – А, дык гэта … нейкі збой у праграме.

-                     Не, - сказала бабуля. – Яна нездарма тут з’явілася. Гэта незвычайная Зялёная Яшчарка з чороўным камнем на галаве.

-                     Нічога сабе! Каштоўны камень у галаве яшчаркі? Навошта ён ёй? – здзівіўся хлопчык.

-                     А вось паслухай, - адказала бабуля.

…Жылі ў адным калодзежы зялёныя яшчаркі. Усё іх задавальняла. І толькі адна маленькая Зялёная Яшчарка старалася вышэй за ўсіх падскочыць, убачыць, што там яшчэ ёсць, акрамя шэрых сценак калодзежа. Бабуля-яшчарка заўважыла цікавасць унучкі і сказала, што менавіта ёй у спадчыну перадаўся каштоўны камень. Як ні распытвала Зялёная Яшчарка, хто яго перадаў і навошта, бабуля маўчала. А Зялёная Яшчарка расла, і цікавасць аднойчы пераадолела асцярожнасць: скокнула маленькая гарэза ў вядро, а гаспадар, які прыходзіў да студні па ваду, выцягнуў яе на паверхню. Паглядзеў у вядро і перасмыкнуўся. Выпусціў чалавек падарожніцу на траву ля калодзежа. Так Зялёная Яшчарка ўпершыню ўбачыла сонца, неба, кветкі. Усё было такое цікавае, яркае для Яшчаркі, што яна хуценька пабегла асвойваць новыя прасторы. Любавалася лугам, лесам, радавалася сонечным прамяням, якіх ніколі не бачыла. І вось у балоце, куды Яшчарка трапіла за час свайго падарожжа, яна ўбачыла вялікую птушку з доўгай чырвонай дзюбай. Гэта быў бусел. Ён хацеў ухапіць зялёную падарожніцу, але раптоўнае святло з яе галавы ледзь не асляпіла птушку. “Дык гэта і ёсць тая яшчарка з каштоўным камнем у галаве, пра якую столькі расказвалі бацькі!” – падумаў Бусел. А ячшэ ўспомніў, што старэйшыя раілі не крыўдзіць яе, бо яшчарка захоўвае каштоўны камень мудрасці і прагі да ведаў. Бусел падняў яе ў дзюбе, махнуў крыламі і паляцеў, каб капазаць гэтай дапытлівай малой увесь свет з яго прыгажосцю і цудамі.

-                     Скажы, Андрэйка, што было б, калі б Зялёная Яшчарка яшчэ ўмела чытаць, як ты? – спытала бабуля.

-                     Яна ведала б усё на свеце.

-                     Правільна. А ты ж умеешь чытаць?

-                     Умею, - адказаў Андрэйка.

-                     Дык вось табе кніжка. Тут шмат апавяданняў і казак мудрых людзей.

Андрэйка ўзяў кніжку, разгарнуў, стаў чытаць і так захапіўся, што забыўся на камп’ютар. А калі падняў вочы да экрана, то яму падалося, што там прабегла і падміргнула яму дапытлівая і вясёлая Зялёная Яшчарка.

Маргарыта Прохар

 

Гарэза – такі, які не слухаецца

Студня – рус: колодец

1 варыянт

 

  1. Як звалі галоўнага героя? Адказ запішы. (1 бал)
    ______________________________________________________
  2. Што здзівіла бабулю? Абвядзі літару з правільным адказам. (1 бал)
    а) гульня ўнука ў камп’ютар;
    б) адсутнасць кніжак;
    в) змагарства са страшнымі жывёламі.
  3. Узнаві паслядоўнасць падзей па апорным славам. Запішы літары ў правільным парадку. (2 бала)
    а) куточак экрана;
    б) кніжка;
    в) госцья;
    г) казка.
    ________________________________________________________
  4. Растлумач, чаму Андрэйка захапіўся чытаннем? Адказ запішы. (3 бала)
    ________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
  5. Што можа здарыцца, калі знікнуць кнігі? Запішы свае разважанні. (3 бала)
    ________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

 

 

2 варыянт

 

  1. Хто прыехаў у госці да галоўнага героя? Адказ запішы. (1 бал)
    ____________________________________________
  2. Што з'явілася ў куточку экрана камп'ютара? Абвядзі літару з правільным адказам. (1 бал)
    а) Зялёная Яшчарка;
    б) Зялёная Яшчарка з чароўным камнем на галаве.
  3. Якая прыказка найбольш дакладна выражае галоўную думку? Абвядзі літару з правільным адказам. (2 бала)
    а)Добры чалавек і жывёлу шкадуе.
    б) Праца чалавека корміць, а лянота порціць.
    в) Кожная галава свой розум мае.
    г) Хто пытае, той многа знае.
    д) Што жывем, то вучымся.
  4. Растлумач, чаму Андрэйка забыўся на камп'ютар? Адказ запішы. (3 бала)
    ________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
  5. Згоден лі ты з тым, што чытанне кніг карыснее гульні ў камп'ютар? Запішы свае разважанні. (3 бала)
    ________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________